Лукашэнка штурхнуў Беларусь у вайну. Што далей? Абмяркоўваем з Паўлам Латушкам
Павел Латушка / Еўрарадыё
Беларусь увязалася ў вайну Расіі з Украінай. Прычым з самага брыдкага боку: улады нашай краіны дапамагаюць Расіі, якую ўвесь свет лічыць агрэсарам.
На гэтым фоне Святлана Ціханоўская нарэшце прызнала, што з'яўляецца лідарам нацыі, і ўзяла на сябе абавязак прадстаўляць народ Беларусі. А наш сённяшні суразмоўца — кіраўнік НАУ Павел Латушка — падтрымаў яе ў гэтым.
Але што далей? Садзейнічанне Расіі ў нападзе на Украіну — памылка Аляксандра Лукашэнкі ці шанец усё ж такі закрыць дзіркі ў эканоміцы за кошт расійскіх крэдытаў? Ці скарыстае сітуацыю апазіцыя? Абмяркоўваем з Паўлам Латушкам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.