Лукашэнка сказаў студэнтам, дзе заканчваецца свабода: Гаварыце, што хочаце!
У чацвер кіраўнік дзяржавы наведвае Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова, дзе сустракаецца са студэнтамі.
"Многія разумеюць свабоду так: выйшаў на вуліцу — што хачу, тое і кручу, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Але твая свабода заканчваецца там, дзе пачынаюцца чужыя інтарэсы".
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "свабода — гэта не бязмежжа, гэта спакойная і ціхае жыццё і парадак у грамадстве". "Гаварыце, што хочаце! Але навучыцеся слухаць іншых, засвойваць іх вопыт, асабліва старэйшага пакалення", — сказаў студэнтам Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яму хацелася б, каб пакаленне моладзі не паўтарала памылак бацькоў, а ўлічвала іх досвед і ішло сваім шляхам.
Лукашэнка распавёў студэнтам, якая ў беларусаў нацыянальная ідэя
Аляксандр Лукашэнка: Еўрапейскі дом трашчыць па ўсіх швах