Лукашэнка спадзяецца, што Расія кампенсуе Беларусі $420-430 млн
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што Расія кампенсуе Беларусі $420-430 млн. На такую суму беларускі кіраўнік ацаніў страты нашай краіны ў 2020 годзе ад змяншэння ў РФ экспартнай пошліны на нафту. Пра гэта Лукашэнка заявіў у пятніцу падчас сустрэчы з паслом Беларусі ў Расіі Уладзімірам Сямашкам, паведамляе БЕЛТА.
Раніцай 21 лютага Лукашэнку патэлефанаваў Уладзімір Пуцін. Па выніках размовы кіраўнік Беларусі заявіў, што атрымаў прапанову падлічыць страты "ад змяншэння мытнай пошліны ў 2020 годзе". Больш таго, Пуцін паабяцаў кампенсацыю "за кошт расійскіх кампаній". Лукашэнка спачатку назваў 300 мільёнаў долараў. "Ну хоць нейкі рух наперад, — сказаў ён. — Мы цяпер палічым гэта ўсё...". І, як бачым, падлікі ўжо ідуць.
"Пасля перамоў з Пуціным і яго прапановы мы палічым цяпер", — гаварыў Аляксандр Лукашэнка Уладзіміру Сямашку. Прэзідэнт Расіі "прызнаў, што гэта справядліва", падкрэсліў кіраўнік Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.