Лукашэнка стварыў дзве рабочыя групы — Якабсона і Мясніковіча
Яны мусяць заняцца вырашэннем праблемных пытанняў у Жыллёва-камунальнай гаспадарцы і Аграпрамысловым комплексе.
Адпаведныя распараджэнні Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лютага.
Першую групу ўзначаліў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон, яна будзе займацца вывучэннем праблемных пытанняў у ЖКГ. У склад групы ўвайшлі кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, чыноўнікі з мясцовых органаў улады, кіраўнікі асобных навуковых і праектных арганізацый, "якія ведаюць праблемы галіны". Справаздачу ад Якабсона Лукашэнка чакае да 31 траўня.
Другую групу ўзначаліў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, яна будзе вырашаць праблемныя пытанні ў АПК. Як паведамляе БЕЛТА, у яе складзе 26 чалавек, у тым ліку старшыня прэзідыюму Нацыянальнай акадэміі навук, намеснік упраўлення справамі прэзідэнта, старшыні Бестата, Дзяржкаммаёмасці, Мінскага аблвыканкаму, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання ды іншыя. Комплексны даклад групы мусіць быць пакладзены на стол Аляксандра Лукашэнкі да 10 сакавіка.
Лукашэнка: Я не магу дапусціць, каб у краіне пайшлі нейкія катаклізмы
Фота — ria.ru