Лукашэнка: Свята Раства пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды

Лукашэнка: Свята Раства пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх праваслаўных са святам Нараджэння Хрыставага.

“Гэта чароўнае свята, азоранае дабрынёй і пяшчотай, пабуджае ўсвядоміць каштоўнасць міру і згоды на роднай зямлі, заклікае ісці за хрысціянскім ідэалам любові і міласэрнасці”, — адзначаецца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама адзначыў, што Раство —  час сяброўскіх сустрэчаў, незабыўнага адчування цяпла, хатняй утульнасці і ўзаемаразумення.

“Сардэчна зычу вас моцнага здароўя, шчасця і душэўнай гармоніі. Няхай святочны настрой раствовых дзён напоўніць ваша жыццё святлом і радасцю, падорыць спакой і дабрадзенства вашым сем’ям”, — сказана ў віншаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі