Лукашэнка: сёлета небывалы ўраджай, якога ніколі не было ў гісторыі Беларусі
Сёлета ў сельскай гаспадарцы Беларусі будзе "небывалы ўраджай", якога "ніколі не было ў гісторыі Беларусі". Пра гэта заявіў у чацвер на нарадзе з "эканамічным блокам" Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што ў такой сітуацыі, калі і з экспартам сельскагаспадарчай прадукцыі не будзе збояў, "павінны быць грошы ў краіне".
"У сялян ёсць усё, каб паправіць эканамічнае становішча гаспадарак", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
На той жа нарадзе беларускі кіраўнік заявіў, што барацьба з каранавірусам каштавала бюджэту паўмільярда рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.