Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка ў сераду наведае адразу два міжнародныя саміты — Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС. Яны пройдуць у расійскім горадзе Уфа. Сёлета Расія старшынствуе ў згаданых міжнародных арганізацыях. Дарэчы, Беларусь у іх не ўваходзіць, але спадзяецца атрымаць статус назіральніка ў ШАС.

На самітах будуць абмеркавання найбольш актуальныя пытанні сусветнай палітыкі, эканомікі, фінансавай сферы. Лукашэнка таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку і з Уладзімірам Пуціным, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва — гэта рэгіянальная міжнародная структура, у якую ўваходзяць Кітай, Казахстан, Расія, Таджыкістан, Кыргызстан і Узбекістан. У складзе БРІКС пяць краін — Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Фота: Коммерсант, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі