Лукашэнка: Тарыфы на ЖКГ трэба апусціць на 10%
Тарыфы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы для насельніцтва трэба апусціць на 10%. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў штогадовым пасланні. "Хай ЖКГ пажывуць без тлушчу", — патлумачыў ён.
Кіраўнік дзяржавы загадаў старшыні Дзяржкантролю Леаніду Анфімаву яшчэ раз праверыць гэтую сферу.
Лукашэнка нагадаў, што павышэнне тарыфаў у сферы ЖКГ не павінна перавышаць 5 долараў у год (у эквіваленце).