Лукашэнка: тэсты на COVID-19 абсалютна неінфарматыўныя, мы глядзім на пнеўманіі

Лукашэнка: тэсты на COVID-19 абсалютна неінфарматыўныя, мы глядзім на пнеўманіі

Захворвальнасць на каранавірус у Мінскай вобласці пайшла ўніз следам за Віцебшчынай і Мінскам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас размовы з калектывам "Беларуськалія".

Пры гэтым ён патлумачыў, што захворвальнасць вызначаюць не па тэстах, бо яны, маўляў, неінфарматыўныя. 

"Мы менш глядзім на тэставанне людзей, таму што тэсты абсалютна не інфарматыўныя, а глядзім на пнеўманіі. Любы вірус, гэты таксама, дзейнічае на лёгкія, таму глядзім на пнеўманіі. Там адразу бачым, ёсць вірус або няма, і лечым гэтых людзей", — перадае яго словы інфармагенцтва БЕЛТА.

Засталося незразумелым, навошта ўвогуле патрэбныя тэсты пры такім падыходзе. 

Па стане на 26 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 60 713 чалавек,  заражаных COVID-19. Памерлі 373 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, вылечыліся і былі выпісаныя 42 689 чалавек. 

За час пандэміі было праведзена 939 524 тэсты, з іх 20 385 — за апошнія суткі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі