Лукашэнка тры гадзіны размаўляў з расійскімі журналістамі
29 чэрвеня кіраўнік Беларусі ў Маскве сустрэўся з кіраўнікамі найбуйнейшых расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС.
Гутарка працягвалася каля трох гадзін, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Падчас яе абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў, прычым галоўнай тэмай сталі беларуска-расійскія адносіны. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаго чакае ад пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета, якое пройдзе ў пятніцу. Абмяркоўваліся і пытанні міграцыйнага кантролю.
Цікавіліся прадстаўнікі расійскіх СМІ і супрацоўніцтвам Беларусі з Кітаем, а таксама адносінамі нашай краіны з Захадам.
Асобна закранулі ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Было падкрэслена, што вырашыць яго можна толькі за сталом перамоваў.
Паводле інфармацыі ТАСС, мінская дэлегацыя пачаставала расійскіх рэдактараў традыцыйнымі беларускімі стравамі.