Лукашэнка: У бліжэйшы час адбудзецца пашыраная нарада сілавікоў (відэа)
Генпракурор праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра крымінагенную сітуацыю ў Беларусі.
17 лютага Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком. Канюк праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра крымінагенную сітуацыю ў краіне.
Аляксандр Канюк: "На мой погляд, нам удалося стабілізаваць [крымінагенную] сітуацыю. І яна не пагаршаецца... На сёння адсотак хоць і невялікі, але зніжэнне пайшло. Але гэтае зніжэнне не будзе бясконца працягвацца... Цяпер павялічылася колькасць забойстваў, гэта нас сур'ёзна турбуе. Павялічылася колькасць цяжкіх злачынстваў, як наркотыкі".
Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што ў бліжэйшы час мусіць прайсці пашыраная нарада праваахоўных структур. На ёй будзе прадстаўлены ўвесь сілавы блок. Нарада можа прайсці ў генпракуратуры, інфамуе тэлеканал СТВ.
Фота: ria.ru, ctv.by