Лукашэнка: У Мінску будаваць практычна забараняецца (відэа)
Кіраўнік дзяржавы патрабуе абмежаваць будаўніцтва ў беларускай сталіцы жылля і прамысловай інфраструктуры.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 17 студзеня па выніках нарады, прысвечанай пытанням будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў Мінска.
"Мы не можам такімі тэмпамі ў Мінску весці будаўніцтва, як гэта было дагэтуль, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы ўжо перенасыцілі насельніцтвам горад і пачынаем атрымліваць ад гэтага пэўныя праблемы. Таму будаўніцтва ў Мінску жылля, ды і аб'ектаў прамысловай і іншай інфраструктуры, — як выключэнне... У Мінску будаваць практычна забараняецца, за выключэннем таго, дзе гэта трэба".
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што тэрытарыяльныя магчымасці сталіцы ўжо вычарпаныя і для забяспячэння людзей жыллём, і для размяшчэння вытворчасці. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўнутры Мінскай кальцавой аўтадарогі ёсць яшчэ зямельныя ўчасткі, якія можна аддаць пад забудову.
Лукашэнка крытыкуе Мясніковіча і Ладуцьку: Колькі можна боўтацца!
Фота — БЕЛТА