Лукашэнка: У нас будзе пра што пагаварыць з Папам Рымскім Францішкам

Лукашэнка: У нас будзе пра што пагаварыць з Папам Рымскім Францішкам

4 снежня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Падчас сустрэчы кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў перыяд працы Гуджэроці ў Беларусі нямала зроблена для наладжвання шчыльных кантактаў з Ватыканам, з Папам Рымскім. "Хачу Вас запэўніць, што мы ад гэтай палітыкі не адыходзім. Калі ў кагосьці там думка, што Лукашэнка пазіцыю змяняе ў дачыненні да католікаў, Каталіцкай царквы і Ватыкана, гэта абсалютна не так. Гэта поўная бязглуздзіца. Мы нічога не мяняем, мы не падлашчваліся ні да католікаў, ні да праваслаўных, ні да іншых. Мы праводзілі сумленную, шчырую палітыку", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Ён адзначыў, што католікі складаюць частку грамадзян Беларусі: "Гэта прынцыповыя людзі, і я паважаю іх пазіцыю".

У гутарцы з Апостальскім нунцыем беларускі кіраўнік паведаміў, што спадзяецца на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам: "У нас будзе пра што пагаварыць з гэтым паважаным мною чалавекам".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі