Лукашэнка ў Віцебску прапанаваў пасадзіць дэсантнікаў на танк

Лукашэнка ў Віцебску прапанаваў пасадзіць дэсантнікаў на танк

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу сустрэўся з вайскоўцамі 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Менавіта ў яго складзе ёсць міратворчая рота. Кіраўніку дзяржавы паказалі варыянты яе экіпіроўкі, узбраенне і вайсковую тэхніку.

"Яшчэ адзін прыклад, якой павінна быць войска: кантрактная, тэрміновая служба і іншае, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Там, дзе трэба, — яно ўсё на кантракце. Там, дзе могуць служыць хлопцы тэрміновай службы, мы развіваем тэрміновую службу".

Калі зайшла гаворка пра выступленне беларускіх дэсантнікаў на міжнародных конкурсах, на якіх яны выйграюць узнагароды, Аляксандр Лукашэнка ажывіўся. Ён згадаў, што беларусы ніяк не могуць выйграць золата ў танкавым біятлоне. І пажартваў, прапанаваў пасадзіць дэсантнікаў на танк.

"Я прасіў. Нам танкавы батальён не далі", — сказаў Вадзім Дзенісенка, камандуючы сіламі спецаперацый.

Лукашэнка працягнуў тэму, адзначыў важнасць паспяховых выступленняў на міжнародных конкурсах вайскоўцаў.

"Там жа [у журы і сярод гасцей конкурсаў] сядзяць аксакалы, — гаварыў ён. — Яны бачаць, што ў Беларусі ёсць армія і яна вось на такім узроўні. І з такой арміяй яны не хочуць ваяваць".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, "гэта дэманстрацыя і сцяга, і сілы".

Лукашэнка ў Віцебску прапанаваў пасадзіць дэсантнікаў на танк
БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі