Лукашэнка ўпаўнаважыў урад на перамовы з Казахстанам па пастаўках нафты

Лукашэнка ўпаўнаважыў урад на перамовы з Казахстанам па пастаўках нафты

Аляксандр Лукашэнка выдаў указ №27, якім упаўнаважыў урад на перамовы з Казахстанам пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Таксама ўраду даеца права падрыхтаваць і падпісаць адпаведнае пагадненне з Казахстанам.

Робіцца гэта, як перадае БЕЛТА, у рамках працы па дыверсіфікацыі паставак нафты.

Расійскую нафту перасталі пастаўляць у Беларусь з 1 студзеня 2020 года: бакі не дамовіліся пра кошты. Пасля гэтага афіцыйны Мінск стаў актыўна шукаць іншыя крыніцы паставак. Адпаведныя звароты былі накіраваныя ў Азербаўджан, Украіну, Польшчу, краіны Балтыі і г.д. Нядаўна паведамлялася, што Беларусь купіла 80 тысяч тон нарвежскай нафты, якую даставілі праз Клайпедскі порт. 

БЕЛТА нагадвае, што Лукашэнка раней неаднаразова згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль патэнцыйна можна пастаўляць нафту ў Беларусь. Гэтыя тэма абмяркоўвалася, напрыклад, у кастрычніку 2019 года падчас афіцыйнага візіту кіраўніка Беларусі ў Казахстан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі