Лукашэнка — ураду: больш не пішыце мне даклады, трэба два радкі з вынікамі

president.gov.by
president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сабраў 21 мая нараду па актуальных пытаннях эканомікі. Напачатку пасяджэння кіраўнік Беларусі пазначыў галоўныя тэмы: ВУП, экспарт і адносіны з Расіяй. У прыватнасці, Лукашэнка пацікавіўся праблемай "атрутнай" нафты і абмежаваннямі на пастаўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі.

"Нашумелая праблема "атрутнай" гэтай нафты. Якая цяпер сітуацыя ў нас у гэтым плане? Я прачытаў даклад і вярнуў яго прэм'ер-міністру. Вы мне больш не пішыце гэтыя даклады. Вы проста губляеце час. Трэба два радкі: чаго вы дамагліся станоўчага за апошні час", — заявіў кіраўнік краіны.

"Навошта вы мне апісваеце ўвесь свой гераізм, з кім вы там сустракаліся, з кім размаўлялі, што абмяркоўвалі, як? Мне патрэбны вынік", — падкрэсліў ён.

Што тычыцца гандлю з РФ, то Лукашэнка паведаміў, што цяпер з абмежаваннямі на пастаўкі ў Расію вымушаныя працаваць каля 60 беларускіх прадпрыемстваў.

"Дарабіліся да таго (чаго не было раней), што мы ўжо падпісаныя гандлёвыя балансы па сельгаспрадукцыі не выконваем у сувязі з тым, што Расія не выконвае свае абавязацельствы. Чаму не прымаюцца меры?" — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама традыцыйна заклікаў урад да дыверсіфікацыі экспарту. Ён нагадаў патрабаванне размеркаваць экспарт па траціне ад агульнага аб'ёму на рынкі Расіі, Еўрасаюза і краін далёкай дугі: "Тады экспарт можна лічыць дыверсіфікаваным".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі