Лукашэнка: ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі

Лукашэнка: ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі

Аляксандр Лукашэнка бачыць пагрозу з боку некаторых суседзяў Беларусі для свайго рэжыму і абяцае даць "сур'ёзны адпор". Гэта прагучала 19 жніўня на нарадзе Саўбеза. Паводле яго слоў, "ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі". "Гэта недапушчальна! цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — І падобныя рэчы будуць спынены кардынальным чынам".

Дагэтуль факты вывешвання польскіх сцягоў у Гродне невядомыя. Магчыма, Аляксандр Лукашэнка ўсё ж так выказаўся не пра "польскую дыверсию", а пра актыўнасць гродзенцаў, якія праводзяць масавыя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі і ўжо дамагліся ад мясцовых уладаў выканання сваіх патрабаванняў.

Лукашэнка пераконваў прысутных, што "мы абсалютна не адныя", што ўлада мае падтрымку і праводзяцца мітынгі.

"Калі нехта думае, што тут улада нахілілася і захісталася, памыляецеся, — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — І хачу сказаць, што ўладзе ёсць на каго абаперціся. Таму мы не здрыганемся".

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што войскі на заходніх межах прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі