Лукашэнка: Узмацняецца кантроль за даходамі чыноўнікаў і іх сваякоў (відэа)
У чацвер кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду па барацьбе з карупцыяй.
Гаворка ідзе пра ўдасканаленне антыкарупцыйнага заканадаўства, пра барацьбу з карупцыяй, пра прафілактыку карупцыйных праяваў.
Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, у нашай краіне прапануецца ўвесці механізм больш дэталёвага кантроля за даходамі і маёмасцю службовых асоб, якія займаюць адказнае становішча, ды іх сваякоў, інфармуе БЕЛТА.
Лукашэнка выказаўся, што злачынныя дзеянні некаторых чыноўнікаў выклікаюць страту даверу ў людзей да органаў улады.
"Любая спроба вырашыць свае шкурныя пытанні, выхапіўшы нешта ў дзяржавы або дзейнасць у абыход афіцыйных працэдур праз нейкія сувязі, падарункі патрэбным людзям, "адкаты", "распілы" і паборы, павінна карацца без аглядкі на рангі, званні і ранейшыя заслугі правапарушальніка", — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, важна разумець: карупцыя — гэта не толькі хабары, якія ва ўсіх на слыху. Карупцыйныя схемы шматлікія і дасканалыя, яны выяўляюцца ў самых розных сферах дзейнасці і пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад жыццёвых рэалій.
Фота — Fotolia