Лукашэнка ўзяўся за малако
15 траўня Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе паездку па Віцебскім раёне. Напярэдадні яе анансаваў тэлеграм-канал Пул Першага, які змясціў фота з картай Віцебшчыны на стале ў кабінеце Лукашэнкі. Як паведамляе БЕЛТА, кіраўніка дзяржавы цікавіць сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, правядзенне веснавых палявых працаў. Ён пабывае ў сельгасарганізацыях, якія ўваходзяць у склад прадпрыемства "Малако". Ім перапрацоўваецца каля 20% малака вобласці.
Можна чакаць, што кіраўнік дзяржавы традыцыйна выкажацца і пра сітуацыю з каранавірусам — і на Віцебшчыне, і ў краіне.
Карта Віцебскай вобласці на стале ў кабінеце Лукашэнкі / @pul_1
@pul_1
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.