Лукашэнка: "Выбары — гэта ўжо другасна"
"Выбары — гэта ўжо другасна", — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак падчас паездкі ў Нясвіжскі раён. Паводле яго слоў, больш важна правесці жніво.
"Выбары выбарамі, а есці ўсе хочуць, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Таму галоўнае павінна быць засяроджана тут".
Лукашэнка зноў згадаў 1990-я гады, калі "у Мінску было на тры дні мукі, каб хлеб выпякчы". "Таму чаго б нам ні каштавала, гэты хлеб трэба ўзяць і аднавіць рэзервы", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён паставіў задачу з улікам кукурузы сёлета сабраць не менш за 9,5 млн тон збожжа.
БЕЛТА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.