Лукашэнка выпрабаваў новы камбайн у Александрыі

Лукашэнка выпрабаваў новы камбайн у Александрыі

Аляксандр Лукашэнка наведаў у суботу 11 жніўня Магілёўскую вобласці. Як паведамляе яго прэс-служба, пунктам яго візіту стала сельгаспрадпрыемства “Александрыйскае” ў Шклоўскім раёне. Размаўляючы з супрацоўнікамі гаспадаркі і прадстаўнікамі мясцовай улады, кіраўнік краіны заклікаў не арыентавацца на імпарт у сельскай гаспадарцы. Ён лічыць неабходным выкарыстоўваць насенне айчыннай селекцыі, бо яно дае значна вышэйшую ўраджайнасць.

Апроч таго, ён выпрабаваў на палях беларускі зернеўборачны камбайн “Палессе GS2124”, які пабачыў напярэдадні, калі наведваў прадпрыемства “Гомсельмаш”.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, гэты камбайн здольны прапускаць да 24 тонаў збожжа за гадзіну. Да таго ж кабіна машыны абсталяваная лядоўняй, мікрахвалёўкай, аўтамагнітолай, клімат-кантролем і сістэмай спадарожнікавай навігацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі