Лукашэнка выступіць са зваротам да народа і парламента з Палаца Рэспублікі

Лукашэнка выступіць са зваротам да народа і парламента з Палаца Рэспублікі

Аляксандр Лукашэнка зачытае пасланне да беларускага народа і Нацыянальнага сходу 3 жніўня ў Палацы Рэспублікі. Пра гэта парталу TUT.by паведаміў Алег Гайдукевіч, давераная асоба Лукашэнкі на выбарах.

Выступ прызначаны на 12:00.

У самім Палацы Рэспублікі каментуюць гэтую інфармацыю так: "Мы ў любы момант гатовыя забяспечыць мерапрыемства такога ўзроўню, але пакуль такой інфармацыі да нас не паступала".

Звычана Лукашэнка выступае з пасланнем у Доме ўрада.

Дарэчы, зранку ў панядзелак каля Палаца рэспублікі не будзе спыняцца грамадскі транспарт. З боку гэтага будынка з 8:30 да 11:30 адменяць прыпынак "станцыя метро Кастрычніцкая". Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце Мінгарвыканкама. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі