Лукашэнка вызваліў ад пасады пасла ў Бельгіі, прадстаўніка пры ЕС і NATO
Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады Аляксандра Міхневіча, пасла ў Бельгіі і Люксембургу, пастаяннага прадстаўніка пры ЕС і NATO. У сувязі з выхадам у адстаўку, паведамляе БЕЛТА.
Міхневічу 67 гадоў. У МЗС працаваў з 2000-га, куды прыйшоў на пасаду намесніка міністра замежных спраў з канцэрна "Беллегпрам". З 2006-га быў паслом у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. З восені 2012-га і да чэрвеня 2016-га — першы намеснік міністра замежных спраў. Далей — пасол у Бельгіі і Люксембургу, а па сумяшчальніцтве — пастаянны прадстаўнік пры ЕС і NATO.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.