Лукашэнка: Я буду першым, калі нашы вайскоўцы паедуць як міратворцы
Беларускі кіраўнік абвяргае чуткі пра магчымую пасылку беларускіх вайскоўцаў за мяжу як міратворцаў.
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў журналістам здагадкі некаторых СМІ наконт таго, што беларускіх вайскоўцаў могуць выкарыстаць у якасці міратворцаў.
"Калі нашы вайскоўцы ў якасці міратворцаў кудысьці паедуць, то я першы туды паеду, каб яны ведалі. І мой старэйшы сын, які сёння займаецца гэтымі праблемамі, таксама там будзе", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка заяўляе, што нікога не збіраўся нікуды накіроўваць, а яго ўжо крытыкуюць.
Ілюстрацыйнае фота — freeregion.info