Лукашэнка: “Я з прыватнікам хутчэй дамоўлюся”
Кіраўнік краіны аспрэчыў, што ён імкнецца захаваць прадпрыемствы ў дзяржаўнай уласнасці, “таму, што гэта — улада”.
"Поўнае глупства. Я з прыватнікам хутчэй дамоўлюся, чым з дзяржпрадпрыемствам, якое кожны дзень глядзіць у бюджэт", — цытуе беларускага лідара БелТА.
Таксама Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь не заслугоўвае крытыкі за наяўнасць бюракратычных перашкод для замежных інвестараў. Пра гэта ён заявіў, наведваючы ў свабоднай эканамічнай зоне "Магілёў" дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, створаныя літоўскімі фундатарамі.
"У Еўрасаюзе папракаюць, што ў нас такая бюракратыя, што не прабіцца на наш рынак. Каб вы ведалі, для губернатараў і мэра Мінска даводзяцца заданні па прыцягненні інвестыцый. Таму гэта няслушная крытыка. Яны, наадварот, радыя, калі прыходзіць фундатар, дай бог, прыстойны, і з такімі мы маем справу. А з жулікамі мы справы мець не жадаем”, — дадае Аляксандр Лукашэнка.
Фота: www.ctv.by.