Лукашэнка загадаў навесці парадак з выкарыстаннем паліва

Лукашэнка загадаў навесці парадак з выкарыстаннем паліва

11 красавіка Аляксандр Лукашэнка здзяйсняе рабочую паездку ў Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці. Спачатку ён пазнаёміўся з ходам вясенне-палявых працаў. Лукашэнка наведаў саўгас “Выток”. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, ён запатрабаваў навесці парадак з выкарыстаннем паліва падчас пасяўной кампаніі. “Давядзіце да ўсіх: эканомія павінна быць жэстачайшай”, — сказаў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што выпадкі нерацыянальнага выкарыстання паліва, яго крадзяжоў проста недапушчальныя. Таксама ён запатрабаваў жорстка выконваць тэхналагічную дысцыпліну. Кіраўнік дзяржавы сказаў, што сёлета Гомельская вобласць павінна паказаць высокую культуру земляробства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі