Лукашэнка загадаў спыніць будаўніцтва шматпавярховікаў у Калодзішчах і Сеніцы

Лукашэнка загадаў спыніць будаўніцтва шматпавярховікаў у Калодзішчах і Сеніцы

Будаўніцтва шматпавярховікаў вакол Мінска плануюць спыніць. Такая ідэя прагучала падчас справаздачы Аляксандру Лукашэнку аб перспектывах развіцця Мінска і прылеглых тэрыторыяў Мінскай вобласці. Мерапрыемства з удзелам кіраўніка краіны праходзіць сёння ў гарадской ратушы сталіцы.

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра далажыў аб развіцці невялікіх населеных пунктах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад сталіцы. Гаворка, у прыватнасці, ішла пра аграгарадкі Калодзішчы і Сеніцу, вёску Бараўляны.

Паводле Шапіры, тут дазволілі будаваць “вельмі шмат жылля”, у выніку чаго за тры гады вакол Мінска пабудавалі мільён квадратных метраў. Цяпер кіраўнік Міншчыны прапаноўвае прыпыніць далейшую забудову шматпавярховікаў у гэтых населеных пунктах.

“Прыводзьце ў парадак гэтыя населеныя пункты, каб яны мелі закончаны выгляд, і спыняйце там будаваць, бо гэта тое ж самае, што забудоўваць Мінск”, — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі