Лукашэнка загадаў часткова забудоўваць зоны адпачынку ў Мінску

17 верасня былі ўнесеныя змены ва ўказ кіраўніка Беларусі ад 23 красавіка 2003 года № 165. Яны набываюць моц з дня падпісання ўказу.



Згодна з імі, шэраг зон адпачынку мяняюць межы. З іх выдзяляюцца ўчасткі пад шматфункцыянальныя забудовы. У прыватнасці, гэта некалькі ўчасткаў на праспекце Пераможцаў, раён вуліц Ульянаўскай — Леніна — Кастрычніцкай. Шматкватэрныя дамы запланавана пабудаваць у рэкрэацыйных зонах у межах вуліц Каржанеўскага — Казінца — Брэсцкай і Маякоўскага — Аранжарэйнай — Лугавой — зав. Палявога. У рамках вуліц Даўгінаўскі тракт — Кальцавая аўтадарога вакол Мінска плануецца аддаць пад жылую сядзібную забудову.



Пад забудову аддаецца нават кавалак зоны адпачынку ў раёне афіцыйнай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі "Дразды". Там зямельны ўчастак плошчай 5,2 га аддаюць пад зону змяшанай прасторавай забудовы.



Фота — sob.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі