Лукашэнка: заклік вярнуць Канстытуцыю 1994 года — гэта падарунак крыміналу
У сваім пасланні народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.
Асаблівае яго абурэнне выклікала прапанова вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года. "Заклік вярнуць Канстытуцыю 94-га года — гэта падарунак крыміналу. ніякага вяртання ў "ліхія 90-я" быць не можа", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Вярнуўшы Канстытуцыю 1994 года, мы вернем безуладдзе", — дадаў ён. Варта нагадаць, што менавіта Канстытуцыя 1994 года дала магчымасць Лукашэнку стаць кіраўніком дзяржавы.
Па словах кіраўніка Беларусі, вяртанне да гэтай Канстытуцыі прывядзе да "прыхватызацыі" і ўвядзення прыватнай уласнасці на зямлю. "Ніякага перадзелу ўласнасці не будзе", — канстатаваў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.