Лукашэнка заклікае памірыцца "нашу Расію" і "сяброўскую нам Турцыю"

Лукашэнка заклікае памірыцца "нашу Расію" і "сяброўскую нам Турцыю"

Аляксандр Лукашэнка заклікае Расію і Турцыю пайсці на ўзаемныя саступкі і кампрамісы для залагоджвання сітуацыі. Такая заява беларускага кіраўніка прагучала на ​​Міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця" ў Ашхабадзе.

"Трэба пераадолець ўсялякае напальванне жарсцяў і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хоць бы паўкроку насустрач адзін аднаму. І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік Беларусі зазначыў, што ў гэтым свеце ўсё ўзаемазвязанае. Па яго словах, трэба ўмець прызнаваць свае памылкі і знайсці ў сабе сілы пайсці на саступкі і кампрамісы для таго, каб залагодзіць сітуацыю.

"Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежныя, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Прабачце мяне, гэта тычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і сяброўскай нам Турцыяй", — канстатаваў Лукашэнка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі