Лукашэнка запатрабаваў узважана падыходзіць да росту заробкаў беларусаў

Аляксандр Лукашэнка 16 студзеня выступіў на пазачарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Ён прадстаўляў дэпутатам новага прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, прызначанага ў канцы снежня 2014 года. Парламентары мусілі зацвердзіць яго кандыдатуру.

У сваёй прамове кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што першачарговая задача абноўленага ўраду — гэта стабілізацыя сітуацыі ў эканоміцы і стварэнне ўмоваў для ўстойлівага развіцця краіны. Паводле слоў Лукашэнкі, у другой палове 2014 года Беларусь сутыкнулася з такімі знешнімі выклікамі, "пра якія яшчэ ў пачатку года ніхто не мог і здагадвацца". Гэта і санкцыі супраць Расіі, расійскія антысанкцыі, "парад дэвальвацый нацыянальных валют у нашых суседзяў", абвал сусветных цэнаў на нафту, вайна ва Украіне.

"Адкрытая эканоміка Беларусі хваравіта рэагуе на наступствы такіх падзеяў", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Інтэрфакс". Кіраўнік дзяржавы нагадаў прысутным пра рэцэпты эканамічнага росту — "скарачэнне заробкаў і прыцягненне інвестыцый". А значыць, будзе дзейнічаць рэжым жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў. Лукашэнка запатрабаваў узважана падыходзіць да росту заробкаў беларусаў

Лукашэнка: Беларусь ідзе да нармалізацыі адносінаў з ЕС і ЗША

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі