Лукашэнка: Заробак захоўваю ў левай шуфлядзе ў рэзідэнцыі

Радыё “Мір” запыталася ў Аляксандра Лукашэнкі, у якой валюце ён захоўвае свае ашчаджэнні.

Лукашэнка кажа, што атрымлівае заробак у рублях: "Мне прыносяць у канверце два разы на месяц заробак". Частку заробку, па яго словах, пералічвае на рахунак малодшага сына. "Другую палову я проста раздаю. А што застаецца — захоўваю ў рэзідэнцыі ў левай шуфлядзе ўверсе", — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка дадаў, што малодшы сын збіраў грошы, каб унесці ў хоспіс. Але ўнесці не ўдалося, бо праект апынуўся прыватным і не зусім сумленным. Таму гэтыя грошы цяпер захоўваюцца ў сейфе.

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі