Лукашэнка заступіўся за генсакратара ААН і паскардзіўся на запалохванне судом
Антоніу Гутэрыш
На ІІ Мінскай канферэнцыі па Еўразійскай бяспецы Аляксандр Лукашэнка вырашыў заступіцца за генсакратара ААН Антоніу Гутэрыша.
Як паведамлялася раней, Ізраіль абвясціў Гутэрыша персонай нон грата, бо той не асудзіў ні напад ХАМАС на Ізраіль, ні ракетныя ўдары з боку Ірана.
Лукашэнка назваў нападкі на генсакратара ААН недэмакратычнымі: "Што агульнага з дэмакратыяй мае абвяшчэнне персонай нон грата генеральнага сакратара ААН за ягоную прынцыповую пазіцыю, якую ён нарэшце адкрыта выказаў? Ці як расцаніць неутихающие нападкі на Антоніу Гутэрыша за тое, што ён наведаў саміт БРІКС — аб'яднання краін, якія даюць амаль 40% сусветнага ВУП?"
Таксама ён абурыўся тым, што кіраўнікам дзяржаў пагражаюць пераследам праз Міжнародны крымінальны суд у Гаазе. "Ці новы дэмакратычны трэнд. Палохаць Міжнародным крымінальным судом кіраўнікоў суверэнных дзяржаў", — паскардзіўся Лукашэнка.
Міжнародны крымінальны суд, як вядома, выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, якога падазраюць у арганізацыі прымусовага вывазу дзяцей з акупаваных раёнаў Украіны. А нядаўна Літва звярнулася ў МКС з дакументамі на Аляксандра Лукашэнку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.