Лукашэнка заявіў пра затрыманне ў Беларусі шпіёна-католіка
Паводле заявы беларускага лідара, затрыманы здраднік працаваў на замежныя спецслужбы.
Каментуючы сітуацыю вакол былога супрацоўніка амерыканскіх спецслужбаў Эдварда Сноўдэна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта актуальна і для Беларусі.
“Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які ў спецслужбах служыў і які быў праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.
Падрабязнасцяў гэтай справы кіраўнік Беларусі не раскрыў.