Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе з Іранам перамовы па нафце

Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе з Іранам перамовы па нафце

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе з Іранам перамовы па нафце. У пятніцу кіраўнік дзяржавы выступіў перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і чальцамі Савета рэспублікі 5-га і 6-га склікання. Лукашэнка выказаўся пра газавы канфлікт з Расіяй, адзначыў у ім пазітыўныя зрухі, што, магчыма, звязанае з умяшаннем у сітуацыю расійскага прэзідэнта. Таксама ён закрануў і праблему зніжэння Расіяй паставак нафты ў Беларусь. Лукашэнка лічыць, што не варта змешваць пытанні нафты і газу.

"Мы вядзем перамовы з Іранам, які кідаецца ў пошуках для пастаўкі нафты", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Тэгеран знізіў для нашай краіны цану на "чорнае золата".

Таксама стала вядома, што Лукашэнка загадаў неадкладна скончыць мадэрнізацыю Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода і вярнуцца да праекта стварэння нафтаправода з Балтыкі.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь вядзе з Іранам перамовы па нафце
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі