Лукашэнка заявіў, што Беларусі нельга "маліцца на адну Расію" (відэа)

Падчас кадравых рашэнняў 15 снежня кіраўнік дзяржавы зноў акцэнтаваў увагу чыноўнікаў на неабходнасці дыверсіфікацыі экспарту. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў няпростай сітуацыі трэба ратаваць вытворчасць, каб "не выкінуць людзей на вуліцу".

Лукашэнка: "Мы не можам увесь час маліцца на адну Расію, хоць гэта і брацкая нам краіна. Таму што, бачыце, адзін гэты рынак абваліўся і мы следам паляцелі. Так, у нас калісьці 85% прадавалася на расійскі рынак, сёння ўжо 40-45%. Так, мы паменшылі залежнасць ад аднаго рынку, але, як бачна, гэтага яшчэ мала".

У такой сітуацыі Лукашэнка ставіць задачу "любым коштам" выходзіць на новыя рынкі, у тым ліку і на амерыканскі. Ён адзначыў, што кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады павінны таксама ўнікаць у працу прадпрыемстваў, размешчаных на іх тэрыторыі, нягледзячы на іх ведамасную падпарадкаванасць. "Майце на ўвазе: чужых прадпрыемстваў на тэрыторыі вашых раёнаў няма. Яны ўсе вашы. Вы ў гэтых раёнах прэзідэнты!", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На відэа выказванне Лукашэнкі гл. ад 7.40.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі