Лукашэнка заявіў, што "Белавія" "пацярпела ні за што" і паабяцаў дапамогу

Лукашэнка заявіў, што "Белавія" "пацярпела ні за што" і паабяцаў дапамогу

1 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду, прысвечаную вынікам перамоваў у Сочы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Ён заявіў, што сярод іншых пытанняў разглядалася сітуацыя з "Белавія". Як вядома, пасля скандалу з пасадкай у Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair і затрымання Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега для авіякампаніі "Белавія" еўрапейскія краіны пачалі закрываць неба.

"У сувязі з тым, што забаранілі лётаць у заходнім кірунку, у кампаніі ёсць пэўныя праблемы — напэўна, 25% праблем дадалося ў сувязі з ковідам яшчэ,цытуе словы Лукашэнкі sb.by. — Ну і дзяржаўны бюджэт недаатрымае нейкія капейкі ў сувязі з тым, што яны не хочуць лётаць над нашай тэрыторыяй. Мы недаатрымаем значна менш, чым яны страцяць, аблятаючы нашу тэрыторыю".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, міністры транспарту Беларусі і Расіі атрымалі даручэнне ў самыя кароткія тэрміны вызначыцца, у якія расійскія гарады "Белавія" хацела б лётаць. Гэта могуць быць і Масква з Казанню, і Сочы з Краснадарскім краем.

"Нам галоўнае — даць працу нашым пілотам і задзейнічаць тыя самалёты, якія мы з такімі цяжкасцямі ў няпросты час закуплялі, — гаварыў ён на нарадзе. — ...Пілоты ў нас класныя, малайцы (дай бог не перахваліць). І я абяцаў, што "Белавія" мы ў бядзе не кінем".

Лукашэнка заявіў, што "Белавія" пацярпела "ні за што". "Захад дапусціў найбуйнейшы ляп, звязаўшы гэтую кампанію з тым "інцыдэнтам", — працягваў ён. — У "Белавія" знішчальнікаў няма...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі