Лукашэнка заявіў, што ў дзяржустановах не будзе імпартных аўтамабіляў
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў дзяржаўных установах не будзе імпартных аўтамабіляў. Іх паступова заменяць на Geely, які вырабляецца ў Беларусі. У пятніцу падчас размовы з працоўным калектывам завода “БелДжы” Лукашэнка сказаў, што “забараніў па вертыкалі ўсім дзяржслужачым купляць імпартныя аўтамабілі”. “Мы ўжо некалькі дзясяткаў набылі гэтых аўтамабіляў [Geely], і цяпер паступова будзе ісці замена — ад ураду да старшыні райвыканкама”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.
Таксама Лукашэнка сказаў, што і работнікі завода павінны ездзіць на Geely. Магчыма, што ім дапамогуць набыць гэты аўтамабіль.
Фота: БЕЛТА