Лукашэнка заявіў, што Украіна адмаўляецца ад беларускіх калійных угнаенняў

Лукашэнка заявіў, што Украіна адмаўляецца ад беларускіх калійных угнаенняў

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна адмаўляецца ад беларускіх калійных угнаенняў. Прагучала гэта падчас сустрэчы 14 лютага ў Мінску з украінскім палітыкам Аляксандрам Марозам. Па словах Лукашэнкі, Кіеў папрасіў Вашынгтон "дапамагчы замясціць гэты тавар". Але нібыта атрымалі адмову. Наколькі гэтая заява адправядае рэчаіснасці, невядома. Улады Украіны наконт адмовы ад беларускіх калійных угнаенняў не выказваліся.

Са слоў Аляксандра Лукашэнкі незразумела, ці будзе перакрыта і транспарціроўка калійных угнаенняў з Беларусі па чыгунцы ва ўкраінскія парты на Чорным моры. У нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву ён сцвярджаў, што пасля спынення 1 лютага Літвой транспарціроўкі калійных угнаенняў з Беларусі ў клайпедскі порт, дапамагчы з транзітам прапанавалі ўкраінцы, але пасля адмовіліся.

Днямі прадстаўнік Украінскай чыгункі сказаў Еўрарадыё, што ніякіх зменаў у плане перавозак беларускага калія ў іх не было, і яго працягваюць вазіць у порт Мікалаева. Не выключана, што цяпер ён працуе не наўпрост з "Беларуськаліем", які трапіў пад амерыканскія санкцыі, а праз фірмы-пракладкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі