Лукашэнка заявіў, што за 5 гадоў Малдову можна зрабіць квітнеючай

25 верасня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам Малдовы Юрыем Лянкэ. "Вашу краіну за 5 гадоў можна зрабіць калі не квітнеючай, то цудоўнай... Важна, каб пасля выбараў была адзіная кансалідацыя, ці хаця б каб ва ўрадзе не заміналі працаваць", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што адчувае ў Малдове камфортна.

Юрый Лянкэ гаварыў пра важнасць візіта Аляксандра Лукашэнкі. Паводле слоў прэм'ера, гэта — добрая магчымасць, каб абмеркаваць сітуацыю ў рэгіёне. Верагодна, гаворка ішла пра ўкраінскія падзеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі