Лукашэнка зноў гаварыў пра ядзерныя тэхналогіі і пра тое, што хоча стаць зялёным

Лукашэнка зноў гаварыў пра ядзерныя тэхналогіі і пра тое, што хоча стаць зялёным

27 ліпеня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў прэзідэнтам расійскага Нацыянальнага даследчага цэнтра "Курчатаўскі інстытут" Міхаілам Кавальчуком. Ён заявіў, што сустрэча "можа стаць гістарычнай". Чаму? "Таму што яна надасць дадатковы імпульс развіццю ядзерных тэхналогій у Беларусі",цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка апошнім часам часта гаворыць пра ядзерныя тэхналогіі. У аўторак ён згадаў "ядзерны цэнтр у Соснах", за якім уважліва сочыць. "Шчыра кажучы, я ўвесь час думаю, як бы нам актывізавацца ў гэтым цэнтры", — заявіў Лукашэнка. Відаць, расійскія спецыялісты павінны ў гэтым дапамагчы.

Пры гэтым узніклі праблемы з першым энергаблокам Беларускай АЭС. Яго абяцаюць уключыць у сетку толькі ў сярэдзіне жніўня.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён вялікі прыхільнік прыроды. "Вось мне кажуць: "Лукашэнка  гісторык, аграрый і г. д.", — гаварыў ён расійскім гасцям. — Ніякі я не гісторык і не аграрый. Я найстрашнейшы прыхільнік прыроды!".

А далей прагучала ўвогуле нечаканае. "Вось каб трэба было нейкую партыю ачоліць на Захадзе, — працягваў Лукашэнка. — У Расіі ці ў нас, то не... То партыю зялёных [на Захадзе] я б ачоліў. Якая шчыра абараняе прыроду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі