Лукашэнка звольніў генерала міліцыі за дыскрэдытацыю
Генерал-маёр Саўчыц вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкаму і звольнены са службы ў органах унутраных спраў.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", генерала міліцыі Івана Саўчыца пакаралі "за здзяйсненне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў" і звольнены са службы "ў сувязі з сістэматычным невыкананнем умоваў кантракту". Кіраўнік Беларусі падпісаў адпаведны ўказ 28 лютага.
Фота — ria.ru, vb.by