Лукашэнка з'язджае на касмадром
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка з'язджае на Далёкі Усход Расіі. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запрасіў яго на касмадром "Усходні" у Амурскай вобласці, які яшчэ будуецца. Візіт туды запланаваны на аўторак — на Дзень касманаўтыкі. Лукашэнка і Пуцін правядуць перамовы, правядуць сумесную прэс-канферэнцыю. Таксама госць з РБ пабывае ва Уладзівастоку.
Папярэдні раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся ў Маскве 11 сакавіка. У далейшым яны неаднаразова размаўлялі па тэлефоне, у тым ліку і пра вайну ва Украіне. Гаварыць пра Украіну будуць і на гэты раз.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.