Лукашэнку абразілі ў жывым эфіры "Беларусь 1"
Здарэнне адбылося ўвечары 10 лютага.
У жывы эфір перадачы "Белорусское времечко" патэлефанаваў мужчына, які назваўся Сяргеем. Калі вядучыя прадаставілі яму слова, невядомы шакіраваў работнікаў тэлебачання і тэлегледачоў словамі: "Хачу вам сказаць, што Лукашэнка — г....!".
Пасля гэтых словаў сувязь з ім была імгненна перарваная. Вядучыя звярнулі ўвагу тэлегледачоў на тое, што такія паводзіны недапушчальныя, інфармуе "Салідарнасць". Верагодна, цяпер мужчыну шукаюць праваахоўныя органы і яму можа пагражаць крымінальная адказнасць.