Лукашэнку працягваюць троліць расійскія прапагандысты
10 лістапада адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна. Беларускі бок падкрэслівае, што гэта была ініцыятыва Мішусціна, а Лукашэнка і не думаў тэлефанаваць у Маскву.
У беларускім паведамленні пра тэлефонную размову тры радкі, у расійскім — два. З паведамлення прэс-службы Лукашэнкі вынікае, што яны "абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін у сферы эканомікі" (тэлеграм-канал @pul_1 піша, што гаварылі "ў асноўным пра эканоміку"). Таксама паразмаўлялі пра COVID-19: "Сітуацыя ў цэлым і меры процідзеяння распаўсюджванню інфекцыі".
Прэс-служба расійскага прэм'ера не ўдакладняе, хто каму тэлефанаваў. Адзначаецца, што гаварылі пра "сумесныя меры па процідзеянню далейшаму распаўсюду новай каранавіруснай інфекцыі". Таксама былі абмеркаваны "пытанні расійска-беларускага супрацоўніцтва". У беларускім варыянце быў зроблены акцэнт на "сферы эканомікі".
Міхаіл Мішусцін знайшоў час, каб патэлефанаваць у Мінск у дзень, калі Уладзімір Пуцін прызначыў пяць новых міністраў і віцэ-прэм'ера, правёў нараду (і не ў анлайн, як было працяглы час).
А "Кремлевский пул РИА" здзекуецца: "Лукашэнка не стаў удзельнічаць у саміце ШАС з Пуціным, а пагаварыў з Мішусціным па тэлефоне". Як бачым, Аляксандра Лукашэнку працягваюць троліць расійскія прапагандысты. Дарэчы, у сваім выступе на саміце ШАС Пуцін заявіў, што "трэба дазволіць беларусам самім спакойна ва ўсім разабрацца".
Лукашенко не стал участвовать в саммите ШОС с Путиным, а поговорил с Мишустиным по телефону
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) November 10, 2020
Путин на саммите ШОС заявил, что Белоруссия оказалась под ударом внешних сил.
— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) November 10, 2020
«Нужно позволить белорусам самим спокойно во всем разобраться». pic.twitter.com/1n2dLc9c56
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.