Лукашэнку распавялі пра 70 зваршчыкаў, якія вучацца ў Швейцарыі (відэа)
У чацвер кіраўнік дзяржавы сустрэўся ў Мінску з гендырэктарам швейцарскай кампаніі "Штадлер Рэйл Груп" Петэрам Шпулерам.
Гаворка ішла пра далейшую рэалізацыю ў нашай краіне сумеснага праекта, мэта якога — вытворчасць швейцарскіх пасажырскіх цягнікоў. Завод будуецца ў Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне.
Петэр Шпулер расказаў Аляксандру Лукашэнку, што ў Швейцарыі знаходзяцца 70 беларускіх спецыялістаў, якія праходзяць там навучанне і перападрыхтоўку. Найперш гэта тыя, хто будзе займацца зварачнымі працамі. У далейшым у Швейцарыю плануецца накіраваць яшчэ 50 спецыялістаў, якія будуць займацца мантажом. У красавіку 2014-га, калі пачнецца выпуск прадукцыі, са Швейцарыі ў Беларусь прыедуць спецыялісты, каб на месцы працягнуць навучанне персаналу, інфармуе БЕЛТА.