Лукашэнку са святам павіншавалі Папа Рымскі, каралі, князь і вялікі магістр

Як паведамляе БЕЛТА, іх даслалі кіраўнікі краін СНД (а сярод іх і Расіі), Кітая, Кубы, Аўстрыі, Італіі, Вьетнама, Лаоса, Індыі, Рэспублікі Карэя, Грэцыі, Афганістана, Сербіі, Сінгапура, Швейцарыі, Інданэзіі, Турцыі і Бангладэш. Таксама Аляксандру Лукашэнку са святам павіншавалі Папа Рымскі Францішак, князь і вялікі магістр суверэннага Мальтыйскага ордэна, каралі Саудаўскай Аравіі, Тайланда, Швецыі і Іспаніі.

Нагадаем, галоўнае дзяржаўнае свята прыпадае на 3 ліпеня ад 1997 года. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў. Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі