Лукашэнку ў Таджыкістане сустракаюць горамі кавуноў і дынь (фота)
Ва ўрадавай рэзідэнцыі ў сталіцы Таджыкістана горадзе Душанбэ ўсталявалі грандыёзныя інсталяцыі з мясцовай садавіны і гародніны, паведамляе БЕЛТА.
Такім чынам тут падрыхтаваліся да сустрэчы кіраўнікоў краінаў СНД. Саміт кіраўнікоў краін Садружнасці пройдзе ў Душанбэ 28 верасня.
Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Душанбэ сёння, 27 верасня.