Лукашэнку ў Турцыі сустракалі 40 вершнікаў і касцюмаваныя янычары (фота, відэа)

Лукашэнку ў Турцыі сустракалі 40 вершнікаў і касцюмаваныя янычары (фота, відэа)

Аляксандр Лукашэнка ў Турцыі правёў перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам

Як паведамляе БЕЛТА, на пад'ездзе да прэзідэнцкага палаца картэж беларускага кіраўніка сустрэла кавалерыя — 40 коннікаў. Яны суправаджалі Лукашэнку да галоўнай палацавай брамы. 

Кіраўнікі Беларусі і Турцыі сустрэліся на тэрыторыі Белага палаца. На фота бачна, як яны ідуць праз шэраг касцюмаваных янычараў. 

Падчас прывітальнай цырымоніі аркестр выканаў гімны Беларусі і Турцыі. А на іх фоне па нацыянальнай пратакольнай практыцы быў зроблены 21 стрэл.

Падчас перамоваў Лукашэнка і Эрдаган абмяркоўвалі стварэнне прадпрыемстваў як на тэрыторыі Беларусі, так і ў Турцыі. Так, у індустрыяльнай зоне "Кырыккале" за 80 км ад Анкары ўжо ствараецца зборачная вытворчасць трактароў МТЗ. Беларускі бок хоча таксама адкрыць прадпрыемства па зборцы тэхнікі "Гомсельмаша" і "Амкадора". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі