Ля Зыбіцкай камунальнікі груба перакапалі гістарычную набярэжную
У раёне вуліцы Зыбіцкай у Мінску камунальнікі груба перакапалі зямлю на месцы гістарычнай вуліцы Гандлёвая Набярэжная. Цяпер на зямлі, дзе вяліся працы, бачныя фрагменты старой кафлі, цэглы, бутэлькі.
Фотаздымкі публікуе Тэлеграм-канал Сцежкі Беларусі.
Грунтоўныя археалагічныя даследаванні праводзіліся ў раёне гістарычнай вуліцы Гандлёвай Набярэжнай у 2007-2008 годзе. Невядома, ці прыцягвалі камунальнікі спецыялістаў падчас сваіх працаў.